Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

11.12.2018

10 снежня 2018 года

Для вучняў 5 – 11 кл. праведзена інфармацыйная гадзіна “Беларусь адкрываецца дзецям сваім”, пад час якой зрабілі падарожжа і даведаліся пра Паўла Сухога, Соф’ю Кавалеўскую, Івана Чэрскага, Напалеона Орду і іншых. Захапіліся прыгажосцю замкаў і палацаў Беларусі, маляўнічымі пейзажамі выдатных мясцін.

Гульня – віктарына “Размаўляем на роднай мове” праведзена з вучнямі 6 класса. Спаборнічалі дзве каманды. Яны падбіралі беларускія адпаведнікі, разгадвалі загадкі, успаміналі ўрыўкі з твораў, чыталі вершы

Вучні 8 – 11 класаў успаміналі пра Я. Янішчыц і пазнаёміліся з лексічным значэннем слоў Айчына, бацькаўшчына, радзіма, зямля, шлях у вершах Я. Янішчыц.

Фотогалерея 

поделиться в: