Дзень роднай мовы

21.02.2024

Сёння вучні 9 класа далучыліся да напісання рэспубліканскага дыктанта па беларускай мове, прысвечанага Дню роднай мовы

Вучні 9-10 класаў прынялі ўдзел у анлайн-віктарыне"Знаўцы роднай мовы". 

Вучні 5-7 класаў сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнай гульні “Размаўляем па-беларуску”. Дзеці актыўна выконвалі заданні,складалі з прапанаваных слоў прыказкі,адгадвалі загадкі,перакладалі словы,чыталі вершы,называлі знакамітых беларускіх дзеячаў.Вучні 7класа праінсцэніравалі урывак з апавядання “На Каляды к сыну”.Мерапрыемства прайшло цікава і ў добрым настроі.