Мерапрыемства “Ведай і шануй родную мову”

21.02.2023

21 лютага у ГПД прайшло мерапрыемства “Ведай і шануй родную мову”. Дзеці пазнаёміліся з новымі прыказкамі і прымаўкамі, гулялі ў перакладчыкаў, успаміналі і чыталі цікавыя вершы на беларускай мове. У канцы мерапрыемства вучні склалі крыжаванку на роднай мове.