“Па старонках жыцця і творчасці А.Зайкі”

16.02.2023

Сёння вучні 9-10 класаў пазнаёміліся творчай спадчынай Алеся Фаміча Замкі,пісьменніка,этнографа,краязнаўцы. Важна ведаць пра свае карані. А ён амаль 40 гадоў правёў у пошуках і збіранні.

16 лютага для вучняў 10 класа была праведзена літаратурная гасцёўня “Па старонках жыцця і творчасці А.Зайкі”.Навучэнцы прагледзелі прэзентацыю,пазнаёмілісь з фактамі жыцця і творчасці нашага славутага земляка.Пацалуйка Ігар расказаў пра музей,які знаходзіцца у Запалянскай школе,узгадаў,што Алесь Фаміч вельмі любіў на перапынка іграць з вучнямі ў шашкі.З кнігі”Населеныя пункты Івацэвіччыны Косця Палешчук прачытаў інфармацыю пра наш паселак.