Отчет по мероприятию

22.02.2020

   22 лютага для вучняў 5-8 класаў праведзена інтэлектуальная гульня “Што? Дзе? Калі”, прысвечаная Дню роднай мовы. Успомнілі гісторыю ўзнікнення гэтага свята. Потым кожны з прысутных шукаў адказы на пытанні на розных станцыях. Асабліва спадабаўся прыпынак “Пакажы”. З дапамогай мімікі і жэстаў паказвалі фразеалагізмы.Асобная станцыя была прысвечана Дню абаронцаў Айчыны. Разгадвалі крыжаванку, тлумачылі лексічнае значэнне слова. Час прайшоў хутка і з карысцю. Яшчэ раз дакрануліся да чароўнай беларускай мовы. Найбольш правільных адказаў было ў Яраш Валерыі і Блошак Вольгі.